Event
- понедельник, 29 апреля 2024 6:00 вечера – 8:00 вечера Сохранить в календаре
Паміж рэпрэсіямі і залежнасцю:
Перспектывы беларускай грамадзянскай супольнасці
Нягледзячы на тое, што Беларусь не выходзіла на першыя радкі ў апошнія месяцы, палітычная сітуацыя застаецца неспакойнай. Людзей і далей пераследуюць з палітычных прычынаў, i часам прыгаворваюць да абсурдных пакаранняў. Больш за 1400 чалавек па-ранейшаму лічацца палітвязнямі. Ад самых вядомых палітыкаў і актывістаў дэмакратычнага руху 2020 ужо больш за год няма нiякiх звестак. Фальciфiкаваныя парламенцкія выбары ў лютым 2024 года з самага пачатку выключылі любую апазіцыю. Любая незалежная грамадзянская актыўнасць была забароненая. Дзякуючы свайму рэпрэсіўнаму апарату і падтрымцы з Масквы дыктатару Лукашэнку ўдаецца ўмацаваць сваю ўладу. Плата за захаванне ўлады — «сацыяльна-эканамічная і гуманітарная» інтэграцыя з Расеяй, іншымі словамі: поўная адмова ад суверэнітэту. Эміграцыя з Беларусі па палітычных і эканамічных прычынах абвастрыла дэмаграфічны крызіс. Беларусь застаецца ў міжнароднай ізаляцыі з-за падтрымкі агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны.
Дэмакратычныя палітычныя і грамадзянскія сілы Беларусі на чале з меркаванай пераможцай прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Святланай Ціханоўскай таксама прэзентуюць ліберальны і еўрапейскі вобраз краіны. Беларуская грамадзянская супольнасць на эміграцыі абмяркоўвае фармаванне дэмакратычнай будучыні Беларусі. Але з-за рэпрэсій і жорсткага кантролю над СМІ становіцца ўсё цяжэй ўцягнуць ў гэты працэсс людзей, якія вырашылі застацца ў краіне.
Што канкрэтна сьведчыць пра залежнасьць Беларусі ад Расеі? Пры якіх умовах Нямеччына і ЕЗ маглі б вярнуць большы ўплыў на Беларусь і ўстойліва падтрымліваць беларускую дыяспару? Якія рычагі ўплыву застаюцца ў сілаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусi? А якія пэрспэктывы для палітвязьняў ў Беларуci?
На гэтыя і іншыя пытанні размаўляем з:
- Алена Агарэлішава, даследчыца, ўдзельнiца VisiBYlity (IEP)
- Вольга Смалянка, Lawtrend (удзел яшчэ не пацверджаны)
- Аляксандр Шлык, Там Святлана Ціханаўская (удакладняецца)
- Мона Ленхард, Міністэрства замежных спраў (удзел яшчэ не пацверджаны)
Мерапрыемства праводзіцца ў супрацоўніцтве з Фондам імя Генрыха Бёля і Інстытутам еўрапейскай палітыкі (IEP) у Берліне. Мерапрыемства праходзіць у ІЭП у межах праекту «VisiBYlity для беларускіх дэмакратычных актывicтаў».
- Часовой пояс
- MESZ
- Адрес
-
Heinrich-Böll-Stiftung - Headquarter Berlin
Schumannstr. 8
10117 Berlin
- Язык
- Немецкий
- Русский
- Онлайн трансляция
- Watch livestream